Стала вядома, у колькі краін лётае Belavia

Самалёт авіякампаніі

Самалёт авіякампаніі / @euroradio

Авіякампанія Belavia зараз ажыццяўляе палёты ў 20 аэрапортаў з 10 краін свету. Пра гэта расказаў кансультант дэпартамента авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Генадзь Касцюк.

Ён не назваў гэтыя краіны. Аднак пра іх можна даведацца з раскладу на сайце Belavia: ААЭ, Азербайджан, Арменія, Грузія, Егіпет, Індыя, Казахстан, Расія, Турцыя, Узбекістан.

У 2021 годзе пасля прымусовай у Менску самалёта Ryanair з Раманам Пратасевічам і Сафіяй Сапегай на борце Belavia забаранілі палёты ў Еўропу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі