Стала вядома, якія камунальныя паслугі беларусы аплацяць цалкам (відэа)

А гэта адбіваецца на якасці паслуг і на дзяржаўным бюджэце. Чыноўнікі падлічылі, што ў сярэднім беларусы трацяць на аплату жыровак менш за 10% свайго заробку ды прыводзяць у прыклад Латвію, дзе гэтая лічба можа дасягаць 80%. Беларускі ўрад абяцае не павышаць рэзка тарыфы і арыентавацца на прыбыткі насельніцтва.

Вось што распавёў у каментары тэлеканалу АНТ віцэ-прэм'ер Анатоль Калінін:

"Мы ставім задачу дасягнення ў сферы энергетыкі (гэта энерга- і газазабеспячэнне), вываз адходаў, аплата карыстання ліфтамі. Гэта першачарговыя паслугі, якія будуць набліжацца да 100% аплаты насельніцтвам".

Паводле яго слоў, здарыцца гэта да 2016 года.

Нагадаем, у канцы верасня Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што ў бліжэйшы час будзе разгледжаны даклад камісіі па камунальных плацяжах. Кіраўнік дзяржавы тады сказаў наступнае: "Але мы ўбачылі, што калі ўсё палічыць так, як павінна быць, себекошт гэтай "камуналкі", дык наша насельніцтва не 30% і не 20% плаціць, кампенсуе камунальныя паслугі, а можа ўжо і больш за 50%. Бо там вялізны бардак!.. Я проста чакаю, што камунальшчыкі зрабілі пасля гэтага вывучэння".

Фота — Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі