Сталі вядомымі абставіны трагедыі на "Пінскдрэве"
Рабочыя фанернай фабрыкі паведамілі Еўрарадыё, што пасля выбуху пацярпелых выносілі з моцнымі апёкамі. Яны былі амаль голыя, вопратка згарэла цалкам. Рабочыя наракаюць, што спецадзенне зроблена з сінтэтыкі, таму хутка
згарэла. Работнікі кажуць, што некалькі разоў звярталіся да кіраўніцтва
з пытаннямі пра бяспеку працы. Яны падазравалі, што ў паветры вялікая
канцэнтрацыя драўлянага пылу. Аднак супрацоўнікі лабараторыі казалі,
што ўсе паказчыкі ў норме.
Прадпрыемства знаходзіцца ў рысе гораду. Жыхары блізкіх дамоў кажуць, што заўсёды з боку завода ідзе нейкі смурод. Асабліва па вечарам, ці ўначы. Там ідзе праца ў тры змены. Вось і ўвечары 24 кастрычніка, кажуць, смурод быў надта моцны.
Жыхары некалькі разоў ужо звярталіся ў санэпідэмстанцыю, да дэпутатаў, у мясцовую прэсу з пытаннямі пра стан экалогіі ў раёне прадпрыемства. Аднак яны заўжды атрымлівалі адказ, што паказчыкі забруджвання паветра ў норме. Людзі лічаць, што ніхто не можа даць рады "Пінскдрэву", бо горадаўтваральнае прадпрыемства і дырэктар холдынгу вельмі ўплывовая асоба - нават на рэспубліканскім узроўні.