Сталі вядомыя даты матчаў беларускіх клубаў у еўракубках

Вызначыліся даты і час пачатку матчаў беларускіх клубаў у еўракубках.
БАТЭ згуляе ў Лізе чэмпіёнаў з ісландскім "Валюрам" 15 ліпеня на гарадскім стадыёне Барысава ў 19 гадзінаў і 23 ліпеня ў Рэйк'явіку ў 22.15 па беларускім часе.
У Кубку УЕФА МТЗ-РІПА пазмагаецца са славацкай "Жылінай" 17 ліпеня ў Мінску на стадыёне "Трактар" у 18 гадзінаў і 31 ліпеня ў Жыліне. 

А "Гомель" сустрэнецца з польскай "Легіяй" 17 ліпеня ў Варшаве на стадыёне Войска Польскага, у 21.45 па беларускім часе і 31 ліпеня ў Гомелі на стадыёне "Цэнтральны" ў 19.00.

Прессбол

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі