Сталі вядомыя падрабязнасці справы пра муміфікаваны труп немаўляці

Як паведамляла Еўрарадыё, у адной з гомельскіх кватэраў знайшлі муміфікаванае цела трохмесячнай дзяўчынкі. Па падазрэнні ў забойстве праваахоўнікі затрымалі 31-гадовую маці дзяўчынкі і яе 35-гадовага сужыцеля.

Прадстаўніца Следчага камітэта Юлія Ганчарова паведаміла "Інтэрфаксу", што ў траўні 2014 года паміж маці дзяўчынкі і яе сужыцелем адбылася сварка, падчас якой дзіця, як мяркуецца, было задушанае. Пасля гэтага пара, як кажуць у Следчым камітэце, бадзяжнічала і лічылася зніклай без вестак.

Агулам, як выявілася, жанчына нарадзіла пяць дзяцей. Трое старэйшых знаходзяцца на ўтрыманні ў бабулі. Апошняе дзіця жанчына нарадзіла напрыканцы снежня 2014 года і пакінула на лесвічнай пляцоўцы. Шукаючы маці пакінутага немаўляці праваахоўнікі і выйшлі на кватэру, дзе знайшлі муміфікаваны труп трохмесячнай дзяўчынкі.

Па факце смерці дзіцяці Следчы камітэт пачаў крымінальную справу за забойства заведама малалетняга.

Фота — ctv.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі