Сталічная міліцыя рыхтуецца да футбольнага матчу Беларусь - Румынія

Сталічная міліцыя звярнулася да заўзятараў з просьбай загадзя прыходзіць на футбольны матч Беларусь — Румынія, які пачнецца 7 верасня на стадыёне “Дынама” а 20.30, паведамляе БелаПАН. Прапускаць заўзятараў на стадыён пачнуць за дзве гадзіны да матчу, праз чатыры прапускныя пункты. На стадыён забаронена праносіць выбуховыя і піратэхнічныя вырабы, колючыя і рэжучыя прадметы, а таксама буйнагабарытныя рэчы, якія можна пакінуць у мабільных камерах захоўвання, усталяваных на стадыёне. Таксама нельга браць з сабой алкаголь, у тым ліку піва, а таксама прахаладжальныя напоі. Можна ўзяць хіба маленькую паўлітровую пляшку мінералкі.

Міліцыя таксама нагадвае, што на стадыён не пусцяць тых, хто прыйшоў у стане алкагольнага ці наркатычнага ап’янення.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі