Сталічныя ВНУ ўдзельнічаюць у першым Фестывалі навукі краін СНД
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт і Беларускі дзяржаўны педуніверсітэт імя М. Танка ўдзельнічаюць у першым Фестывалі навукі краін СНД, які ў суботу адкрыўся ў Маскве. Гэты форум сабраў студэнтаў і аспірантаў з 20 вядучых вышэйшых навучальных установаў Садружнасці, інфармуе БЕЛТА. Лекцыі для ўдзельнікаў мерапрыемства чытаюць вядучыя расійскія і замежныя навукоўцы ў розных галінах навукі. Таксама адбудзецца выстава інавацыйных дасягненняў і праектаў навуковай моладзі краін СНД.