Сталонэ зняў Шварцэнэгера

Губернатар Каліфорніі Арнольд Шварцэнэгер узяў удзел у здымках фільма "Расходныя матэрыялы", рэжысёрам і сцэнарыстам якога выступіў Сільвестр Сталонэ. Пра гэта піша рэсурс WorstPreviews са спасылкай на паведамленне публіцыста Марыі Ласкала. Паводле яе слоў, у сцэне, над якой працавалі 24-га кастрычніка, быў задзейнічаны не толькі Шварцэнэгер і сам Сталонэ, але і Брус Уіліс.

"Эпізод здымаўся ў адной з галівудскіх цэркваў. Яго сюжэт я пакуль не магу рассакрэчваць, толькі ўдакладню, што персанажа Арнольда клічуць Трэнч, а Бруса — Чэрч", — пракаментавала Ласкала.

Раней Сільвестр Сталонэ ў інтэрв'ю адной з італьянскіх газет сцвярджаў, што Шварцэнэгер сыграе ў яго карціне эпізадычную ролю найміта, які спрабуе перахапіць у яго героя працу. "У нас з ім даволі пацешная сцэна супрацьстаяння, вытрыманая ў духу нашага даўняга саперніцтва ў кіно", — казаў ён.

Сюжэт карціны будуецца вакол групы наймітаў, якая павінна скінуць дыктатара ў адной з лацінаамерыканскіх краін. Калі пракат карціны будзе паспяховым, Сталонэ мае намер зняць яе працяг.

Фільм выйдзе ў пракат летам 2010 года.

Фота: allday.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі