Стан арыштаванага амерыканскага юрыста Э.Зельцэра катастрафічны
Умовы ўтрымання амерыканскага юрыста ў СІЗА КДБ яго адвакат Зміцер Гарачка назваў
нездавальняльнымі: "У камеры іх двое, вельмі мала прасторы, душна, а
Зельцер — хворы чалавек, якому патрэбна сталая медыцынская дапамога".
Э.Зельцер разам з сакратаром Уладленай Функ былі затрыманыя 12 сакавіка гэтага году ў Мінску. Ён абвінавачваецца ў выкарыстанні загадзя падробленых дакументаў. Падрабязнасці арышту афіцыйна не каментуюцца, паколькі справа мае статут дзяржаўнай тайны.
27 траўня ў адносінах да Э.Зельцэра была ўзбуджанае справа па частцы 1 артыкула 328 (незаконная перавозка і захоўванне наркатычных сродкаў) і ч. 2 арт. 228 (кантрабанда наркатычных сродкаў) Крымінальнага кодэкса. Паводле правіл уезда ў Беларусь ён павінен быў указаць свае лекі ў мытнай дэкларацыі. На думку адваката падазраванага, дадзеная справа не можа мець статуту дзяржаўнай тайны.
Нагдаем, што Э.Зельцэр — адвакат грамадзяніна ЗША Джозафа Кея, які з'яўляецца далёкім сваяком грузінскага бізнэсмэна Бадры Патаркацышвілі. Пасля смерці 13 лютага Б.Патаркацішвілі Дж.Кей прад'явіў дакументы, паводле якіх ён прызначаны выканаўцам завяшчання памерлага. Дакументы былі складзеныя Э.Зельцэрам, аднак сваякі Б.Патаркацішвілі абвясцілі іх падробкай, пасля чаго Э.Зельцер быў затрыманы ў Мінску. 13 траўня суд Тбілісі прызнаў Дж.Кея выканаўцам завяшчання, чым пацвердзіў сапраўднасць дакументаў.
БелаПАН