Стан арыштаванай Святланы Байковай на гэтым тыдні палепшыўся
Следчая рэспубліканскай пракуратуры Святлана Байкова, якую трымаюць за кратамі ўжо 5 месяцаў, на гэтым тыдні пачуваецца лепш. Пра гэта ў інтэрв’ю Радыё Свабода паведаміў яе адвакат Міхаіл Воўчак. Жанчыну арыштавалі паводле абвінавачання ў службовых злоўжываннях. Але ж следчыя дзеянні па яе справе не вядуцца. Пракуратура між тым па-ранейшаму лічыць, што няма падставаў для змены меры стрымання, таму спадарыня Байкова застаецца за кратамі. Цягам 16 дзён Святлана Байкова трымала ў турме галадоўку, якая, аднак, ніяк не паўплывала на яе працэсуальнае становішча.