Стан пацярпелых пінчукоў у Брэсце не мяняецца
У Брэсцкай абласной лякарні стан аднаго з пацярпелых ад выбуху пінчукоў ацэньваюць як сярэдне цяжкі. Яшчэ два пацярпелыя знаходзяцца ў стабільна цяжкім стане. Пра гэта Еўрарадыё распавёў намеснік галоўнага лекара Брэсцкай абласной лякарні Тадэвуш Гарасімчык.
Гарасімчык: "Адзін з іх ужо пераведзены ў агульнае аддзяленне. Яго стан ацэньваецца як сярэдне цяжкі. Астатнія знаходзяцца ў рэанімацыі. Да гэтага часу ў стабільна цяжкім стане".
Яшчэ двое пацярпелых пінчукоў знаходзяцца ў Мінску, у лякарні хуткай дапамогі. Іх стан паляпшаецца, паведаміў Еўрарадыё намеснік галоўнага лекара Ігар Шыманскі.
Нагадаем, што ад выбуху на "Пінскдрэве" загінулі 14 чалавек.