Стан здароўя параненай кагрэсвумэн Гіфардс паступова паляпшаецца

Цяпер яна дыхае праз трахеатамічную трубку. У суботу ёй таксама ўвялі зонд для штучнага харчавання.

Габрыэль Гіфардс была параненая ў галаву і перанесла аперацыю на галаўным мозгу. Яе стан па-ранейшаму ацэньваюць як крытычны, аднак, на ўсёй верагоднасці, ён паступова паляпшаецца.

У кангрэсвумэн страляў 22-гадовы Джарэд Лі Лофнэр. Апроч палітыка, у выніку яго хаатычнай страляніны паранена яшчэ 13 чалавек. Шэсць чалавек загінулі, у тым ліку дзяўчынка, якая, дарэчы, нарадзілася 11 верасня 2001 года.


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі