Стан здароўя параненай кагрэсвумэн Гіфардс паступова паляпшаецца
Сябра амерыканскага кангрэса Габрыэль Гіфардс, якая тыдзень таму атрымала кулявое раненне, адключаная ад апарату штучнага дыхання, паведамляе ВВС. Цяпер яна дыхае праз трахеатамічную трубку. У суботу ёй таксама ўвялі зонд для штучнага харчавання. Габрыэль Гіфардс была параненая ў галаву і перанесла аперацыю на галаўным мозгу. Яе стан па-ранейшаму ацэньваюць як крытычны, аднак, на ўсёй верагоднасці, ён паступова паляпшаецца.
У кангрэсвумэн страляў 22-гадовы Джарэд Лі Лофнэр. Апроч палітыка, у выніку яго хаатычнай страляніны паранена яшчэ 13 чалавек. Шэсць чалавек загінулі, у тым ліку дзяўчынка, якая, дарэчы, нарадзілася 11 верасня 2001 года.