Станцыю метро "Плошча Перамогі" зачыняць для пасажыраў у 16.50

Станцыю метро "Плошча Перамогі" зачыняць для пасажыраў у 16.50

Станцыю метро "Плошча Перамогі" зачыняць 9 траўня для пасажыраў у 16.50. Пра гэта прэс-служба мінскага метрапалітэна паведаміла ў сваім твітары.

"У 16.50 станцыя "Плошча Перамогі" зноў зачыніцца на ўваход пасажырам, пасля 16.58 цягнікі тут спыняцца не будуць да асаблівага распараджэння", — інфармуе прэс-служба.

Гэтая мера звязаная са святочным канцэртам, які пройдзе на плошчы Перамогі.

Дарэчы, за сённяшні дзень станцыю зачыняюць для пасажыраў ужо другі раз. Зранку станцыю зачынялі для пасажыраў з 8.00 да 11.56. Цягнікі праходзілі яе без прыпынку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі