Старшыня АБСЕ сустрэнецца з Аляксандрам Лукашэнкам і апазіцыйнымі лідэрамі

Аляксандр Лукашэнка 7 кастрычніка сустрэнецца з дзеючым старшынёй АБСЕ, міністрам замежных спраў Фінляндыі Аляксандрам Стубам. Пра гэта са спасылкай на прэс-службу беларускага прэзідэнта паведамляе БелаПАН.
У праграме візіту еўрапейскага палітыка — сустрэча з міністрам замежных спраў Беларусі Сяргеем Мартынавым. Запланаваная таксама сустрэча старшыні АБСЕ з лідэрамі апазіцыйных палітычных партый.

Нагадаем, паводле папярэдніх вынікаў назіральнікаў ад АБСЕ парламенцкія выбары ў Беларусі не адпавядалі стандартам АБСЕ. Канчатковы даклад павінен быць прадстаўлены да канца кастрычніка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі