Старшыня “Беларусбанку”: Валюты ў абменніках не паболела

Гэта пацвердзіла старшыня праўлення “Беларусбанка” Надзея Ермакова. Паводле яе словаў, за ўчорашні дзень, то бок, 11 траўня, насельніцтва здало ў абменнікі гэтага банка 600 тысяч долараў і выкупіла 580 тысяч, перадае АФН.

Яна таксама паведаміла, што “Беларусбанк” не адмаўляецца ад ідэі продажу валюты на сацыяльныя мэты, адпаведныя заявы грамадзян ужо разглядаюць. Пры гэтым продаж долараў на лекаванне і навучанне за мяжой ажыццяўляецца ўжо па новым курсе — 4000 рублёў.

Фота: cver.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі