Старшыня БХК Алег Гулак: Відавочна, што мая справа была на асаблівым рахунку

21 снежня на волю выпусцілі кіраўніка Беларускага Хельсінкскага камітэта Алега Гулака. Ён быў затрыманы 19 снежня пасля разгону мірнай акцыі на плошчы Незалежнасці. У гутарцы з карэспандэнтам Еўрарадыё Гулак выказаў меркаванне, што суд не знайшоў, як аформіць на яго справу. Хутчэй за ўсё, на гэта паўплывала шырокая вядомасць праваабаронцы ў свеце.

Гулак адзначыў, што плануе пісаць скаргі за затрымання і кепскія ўмовы падчас гэтага затрымання:

Гулак: “Мне суд проста не знайшоў, як аформіць справу. Відаць, палічылі, што зашмат шуму будзе. Умовы нядобрыя былі. Я б сказаў, што іх варта кваліфікаваць як бесчалавечныя. Асабіста я праседзеў у памяшкані 2,5 метры квадратных гадзін дзевяць. І там увесь час час было 4-6 чалавек. Фактычна сядзець было немагчыма. Ніякай ежы, ніякай вады”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі