Старшыня Еўрапарламента запатрабаваў вызвалення Аляксандра Казуліна
Падчас "беларускага тыдня" ў Еўрапарламенце, прысвечанага 90-годдзю БНР, яго кіраўнік Ханс-Герт Потэрынг зрабіў рэзкую заяву ў адрас беларускіх уладаў. Кіраўнік Еўрапарламента заявіў, што без вызвалення палітвязня Аляксандра Казуліна перамовы з афіцыйным Менскам немагчымыя.
Старшыня Камісіі па міжнародных справах Беніта Ферэра-Вальднер у сваю чаргу, заявіла, што падпісанне з Беларуссю пагаднення аб адкрыцці офіса Еўракамісіі ні ў якім разе не з'яўляецца супрацоўніцтвам з беларускім рэжымам.
Яна заявіла, што гэта крок насустрач народу Беларусі, а ўмовы Еўропы беларускім уладам застаюцца ранейшымі. Спадарыня Ферэра-Вальднер аспрэчыла інфармацыю, што Захад лібералізуе стасункі з Аляксандрам Лукашэнкам, паведамляе "Хартыя-97" са спасылкай на "Польскае радыё".