Старшыня Канстытуцыйнага суда заступіўся за прыхільнікаў беларускай мовы

Старшыня Канстытуцыйнага суда Рыгор Васілевіч выступіў на абарону беларускай мовы.

Ён падтрымаў ініцыятыву шэрагу беларускіх дэмакратычных актывістаў, якія дамагаюцца права запаўнення ўсіх афіцыйных дакументаў на адной дзяржаўнай мове на выбар.

Нагадаем, паводле Канстытуцыі ў Беларусі дзве дзяржаўных мовы – беларуская і руская.

“Адказнасць за непавагу да дзяржаўнай мовы ніхто не адмяняў”, заявіў Васілевіч. Ён адзначыў, што ў Канстытуцыйны суд нярэдка прыходзяць скаргі на тое, што ў суды не прымаюць заявы, напісаныя па-беларуску.

Рыгор Васілевіч заклікаў суддзяў карыстацца беларускай мовай на патрабаванне ўдзельнікаў працэса.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі