Старшыня ПАСЕ спадзяецца вярнуць статус адмыслова запрошанага для Беларусі

Новы старшыня Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы Меўлют Чавушаглу, абраны на гэтую пасаду 25 студзеня, спадзяецца, што ў 2010 годзе беларускаму парламенту будзе вернуты статус адмысловага запрошанага ў ПАСЕ. "Беларусь — гэта адзіная краіна на еўрапейскім кантыненце, якая не з'яўляецца сябрам Савета Еўропы", — перадае БелаПАН яго словы. Нагадаем, у чэрвені 2009 года ПАСЕ прыняла рэзалюцыі аб вяртанні Беларусі статусу адмысловага запрошанага ў асамблеі пры ўмове ўвядзення ў краіне мараторыя на смяротнае пакаранне.

Прадстаўнік Турцыі ўпершыню абраны старшынёй Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы. Раней яе ўзначальваў іспанец Луіс Марыя дэ Пуч.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі