Старшынёй "Моладзі БНФ" абраны Франак Вячорка
Старшынёй моладзевай арганізацыі Партыі БНФ "Моладзь БНФ" абраны Франак Вячорка. Такое рашэнне прынята на з'ездзе арганізацыі, што праходзіць 26 кастрычніка ў Мінску.
Перад галасаваннем на з'ездзе прайшлі дэбаты двух кандыдатаў у лідэры маладзёжнай арганізацыі. У сваёй прамове Вячорка канстатаваў, што сітуацыя, якая склалася ў арганізацыі, патрабуе змяненняў.
Паводле яго слоў, у найбліжэйшыя два тыдні будзе выпрацаваны стратэгічны план "Моладзi БНФ". Плануецца, што арганізацыя прадоўжыць адукацыйную і культурную дзейнасць. Яна будзе прадугледжваць выпуск мультымедыйнай прадукцыі замест буклетаў, працу з моладдзю і працу па прасоўванні і папулярызацыі магчымага кандыдата ў прэзідэнты ад Партыі БНФ.
БелаПАН