Старшынёй неафіцыйнага Саюза палякаў абраная Анжаліка Арэхва

19 чэрвеня ў Гродне на паседжанні галоўнай рады неафіцыйнага Саюза палякаў у Беларусі Анжаліка Арэхва абраная старшынёй грамадскага аб'яднання. Пра гэта са спасылкай на прэс-сакратара СПБ Ігара Банцара паведамляе БелаПАН. У выбарах новага кіраўніка ўдзельнічалі два намстаршыні аб'яднання — Мячыслаў Яскевіч і Анжаліка Арэхва, за якую і прагаласавала большасць удзельнікаў пасяджэння.

36-гадовая Арэхва больш за 10 гадоў працуе ў нефармальным СПБ, прычым 5 гадоў была намеснікам кіраўніка аб'яднання па справах адукацыі. Скончыла Люблінскі ўніверсітэт (Польшча) па спецыяльнасці "польская філалогія". Замужам за Ігарам Банцарам. Пры канцы лета маладая сям'я чакае першае дзіця.

Нагадаем, 12 чэрвеня лідэр аб'яднання Анжаліка Борыс заявіла пра сваё жаданне пакінуць пасаду з асабістых прычынаў. У пасяджэнні галоўнай рады яна не ўдзельнічала і адмовілася ад каментароў з нагоды свайго сыходу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі