Старшыню беларускага бейсбольнага клуба абвінавацілі ў буйным крадзяжы

Генпракуратура пачала крымінальную справу на старшыню бейсбольнага клуба "Белыя рысі" Ігара Аніскевіча і дырэктара замежнага прыватнага будаўнічага прадпрыемства "Алонбуд". Як паведамляе інтэрнэт-газета "Ежедневник", Генеральная пракуратура пачала крымінальную справу, але расследаваннем займаецца МУС.

Як паведамляецца, дырэктара фірмы "Алонбуд" і старшыню праўлення бейсбольнага клуба "Белыя рысі" вінавацяць у крадзяжы шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, учыненым арганізаванай групай альбо ў адмыслова буйным памеры. Паводле гэтага артыкула ім пагражае пакаранне да 12 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Нагодай для пачатку крымінальнай справы стала будаўніцтва гандлёва-бытавога комплексу па вул. Рафіева ў Мінску. Мяркуецца, што падазроныя з верасня 2007 па жнівень 2008 года, злоўжываючы службовымі паўнамоцтвамі, здзейснілі крадзеж 398,5 млн рублёў, якія належалі дзяржаве.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі