Старшыню Шклоўскага райвыканкаму ў парламент не пускае сябра камісіі
Пётр Мігурскі адмаўляецца падпісваць выніковы пратакол выбараў, пакуль не зафіксуюць парушэнне выбарчага заканадаўства Учора Пётр Мігурскі атрымаў не запоўненыя пратаколы з вескі Александрыя, у якіх алоўкам былі пазначаныя вынікі галасавання і ўжо стаялі подпісы сяброў камісіі. У знак пратэсту ён аб'явіў аб выхадзе з камісіі і забраў гэтыя пратаколы з сабой.
Таму пакуль, па яго словах, старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына не мае права казаць, што выбары адбыліся і Валерый Іваноў, старшыня Шклоўскага райвыканкаму, абраны дэпутатам. Бо ЦВК не мае яшчэ пратакола акруговай камісіі.
Пётр Мігурскі: "Пратакол (акруговай выбарчай камісіі - рэд.) лічыцца сапраўдным толькі калі ёсць подпісы ўсіх сяброў акруговай выбарчай камісіі, ці, калі нехта з сяброў камісіі супраць дадзеных, запісаных у пратаколе. Тады мусіць быць запісана асобнае меркаванне гэтага сябра камісіі. Я пратакол не падпісаў. Паседжанне камісіі адбудзецца заўтра з аўторак а 17 гадзіне. Таму вынікі выбараў невядомыя, пратакол яшчэ не знаходзіцца ў ЦВК".
Сябра выбарчай камісіі направіў скаргу ў Магілёўскую абласную пракуратуру, рэспубліканскую пракуратуру, і ЦВК аб прызнанні выбараў па Шклоўскай акрузе несапраўднымі. Еўрарадыё будзе сачыць за развіццём падзеяў.