Статкевіч: Адмененая акцыя працяглай галадоўкі ў падтрымку Аўтуховіча
Адмененая акцыя працяглай галадоўкі ў падтрымку Мікалая Аўтуховіча, які ўжо два тыдні галадае за кратамі. Яна мусіла прайсці ў памяшканні сядзібы БНФ. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў Мікола Статкевіч. Паводле яго словаў, ідэя акцыі належыць "Хартыі-97", але яе гатовыя былі падтрымаць "Еўрапейская кааліцыя", БНФ, былыя палітвязні, якія раней галадалі (Вячаслаў Сіўчык, Сяргей Скрабец, той жа Мікола Статкевіч).
Вось што распавёў Еўрарадыё Мікола Статкевіч: “Мы планавалі пачаць галадоўку салідарнасці з Аўтуховічам, і планавалі яе ў офісе БНФ, ды аб’явіць аб гэтым планавалі 1 траўня. Калі кіраўніцтва БНФ акцыю гэтую падтрымала, то ўправа заняла іншую пазіцыю. Кіраўніцтва было "за", а большасць — "супраць". Гэта іх права, гэта іх памяшканне. Але я, на жаль, даведаўся пра гэта літаральна дзве гадзіны таму. І мы мусім усё адмяняць”.
На думку Міколы Статкевіча, галоўная прычына адмовы — акцыя стварыла б нязручнасці для працы ў офісе.