Статкевіч заклікаў выбаршчыкаў не браць удзел у папярэднім галасаванні

Мікалай Статкевіч у выступленні па Першым канале беларускага тэлебачання заклікаў выбаршчыкаў не браць удзел у датэрміновым галасаванні на выбарах кіраўніка дзяржавы.  Кандыдат у прэзідэнты прапанаваў выбаршчыкам стаць назіральнікамі ў тэрытарыяльных выбарчых камісіях і дабівацца празрыстага падліку галасоў. Палітык лічыць неабходным актыўны ўдзел у акцыях альтэрнатыўных кандыдатаў у прэзідэнты, што ён сам мае намер зрабіць 24 лістапада.

У сваім выступленні Статкевіч раскрытыкаваў складзеную сітуацыю ў краіне. Паводле слоў апазіцыйнага палітыка, для выратавання эканомікі патрэбны інвестыцыі, тэхналогіі, магчымасці выхаду на рынкі іншых краін, а не толькі Расіі.

Палітык выступае за адмену кантрактнай сістэмы, сістэмы размеркавання выпускнікоў ВНУ, вяртанне грашовых укладаў, прывязку пенсіі да заработнай платы, вяртанне льгот пенсіянерам і дзецям.

Асобна Мікалай Статкевіч казаў аб неабходнасці правядзення ў краіне палітычных рэформ. Пад гэтым ён падразумявае ў тым ліку сумленныя выбары, легітымны парламент, незалежны суд, выбары рэгіянальных кіраўнікоў.

Што тычыцца геапалітыкі, то, кандыдат у прэзідэнты ўпэўнены ў неабходнасці палітычнай, эканамічнай і візавай інтэграцыі з Еўропай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі