Статыстыка па COVID-19: у Беларусі расце колькасць новых выпадкаў

Беларуска падчас пандэміі / Еўрарадыё
Беларуска падчас пандэміі / Еўрарадыё

У Беларусі за суткі памерла 5 чалавек з каранавірусам (такая колькасць ужо чацвёрты дзень). Агульная колькасць ахвяр складае ўжо 637 чалавек, паведамляе ў суботу ў Telegram прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.

Колькасць выпадкаў заражэння дасягнула 70 285 (+174) Такім чынам, працягваецца рост зарэгістраваных новых выпадкаў: 19 жніўня — +128, 20 жніўня — +149, 21 жніўня — +161.

Выпісана са шпіталяў 68 577 чалавек (+321).

Сцвярджаецца, што праведзены 1 465 555 тэстаў на каранавірус (+9670).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі