Статыстыка САЗ: актыўнасць “свінога грыпу” ў Беларусі расце

Па звестках Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (САЗ), у Беларусі расце актыўнасць віруса А/H1N1. Гэта звязана з распаўсюджваннем сезоннага грыпу. Воплеск актыўнасці “свінога грыпу” назіраецца ў Беларусі, Балгарыі, Малдове і Ўкраіне, пішуць “Белорусские новости”. Застаецца высокай актыўнасць віруса і ў Расіі.

Тым часам грып здае пазіцыі ў шэрагу краінаў Заходняй і Ўсходняй Еўропы. Гаворка ідзе пра Бельгію, Ісландыю, Ірландыю, Нідэрланды, Нарвегію і Вялікабрытанію. Мінуў пік актыўнасці віруса і ў Паўночнай Амерыцы.

Па звестках, распаўсюджаных САЗ, колькасць лятальных выпадкаў у выніку грыпа А/H1N1 у свеце за тыдзень узрасла амаль на тысячу — да 8 тысяч 768 чалавек. “Свіны грып” зафіксаваны ў 207 краінах і тэрыторыях.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі