Stone Temple Pilots уз'яднаюцца
Вакаліст амерыканскіх рокераў Stone Temple Pilots Скот Вэйланд, які зараз з'яўляецца франтмэнам гурта Velvet Revolver, абвясціў, што фэны могуць чакаць рэюніяна каманды ў самы бліжэйшы час. Паводле словаў музыкі, «у гісторыі гурта яшчэ не напісаны апошні
раздзел. Фінальны акорд Stone Temple Pilots мог бы быць значна
цікавейшым».
Пасля заявы Вэйланда ў музычнай тусоўцы таксама пачалі распаўсюджвацца чуткі пра тое, што рыхтуюцца рэюніян-канцэрты калектыву.
Нагадаю, што Stone Temple Pilots абвясцілі пра распад ў 2003 годзе, пасля рэлізу складанкі лепшых хітоў «Thank You».
На той момант у іх ужо было пяць студыйных альбомаў, якія разышліся сумарным накладам больш за 30 мільёнаў асобнікаў.
Пасля таго як Вэйланд узначаліў Velvet Revolver, гітарысты STP Дын і Роберт Дэлеа, а таксама бубнач Рэй Лузье заснавалі ўласны праект Army of Anyone, дэбютны альбом якога выйшаў у 2006 годзе.
Фота: www.flightsuits.com