Страціла прытомнасць удзельніца конкурса Miss Supranational-2013 (фота)

Міжнародны конкурс прыгажосці стартуе ў Мінску. У ім удзельнічаюць прадстаўніцы амаль з 90 краін свету.


Фінал Miss Supranational-2013 адбудзецца толькі 6 верасня, таму прыгажунь чакае вялікае падарожжа па нашай краіне, у якое яны выправяцца 20 жніўня. Дзяўчаты пабачаць Белавежскую пушчу, беларускія замкі, наведаюць Сафійскі сабор у Полацку.



На прэс-канферэнцыі ў Мінску кепска стала прыгажуні з Гвадэлупы. На некалькі хвілін яна страціла прытомнасць, была выкліканая "хуткая". Аднак дзяўчыне меддапамога не спатрэбілася — яна казала, што перахвалявалася.


Нагадаем, што Беларусь на Miss Supranational-2013 прадстаўляе 17-гадовая студэнтка з Гомеля Вераніка Чачына.


Фота — onliner.by, kp.by, potashnikov.com
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі