Страляніна ў гандлёвым цэнтры Мюнхена. Ёсць ахвяры

Страляніна ў гандлёвым цэнтры Мюнхена. Ёсць ахвяры

Прынамсі тры чалавекі загінулі падчас страляніны ў гандлёвым цэнтры на поўначы Мюнхена.

Здарэнне адбылося ў супермаркеце “Алімпія” на поўначы баварскай сталіцы. Месца здарэння ачэплена паліцыяй, наведвальнікі эвакуяаваныя, ідзе спецаперацыя. Жыхароў раёна просяць не выходзіць на вуліцу.

Страляніна ў гандлёвым цэнтры Мюнхена. Ёсць ахвяры
Выява: bbc.com

Як заявілі прадстаўнікі паліцыі Мюнхена, нападнік быў не адзін. Нікога са стралкоў затрымаць пакуль не ўдалося.

Як мяркуецца, інцыдэнт адбыўся ў аптэцы гандлёвага цэнтра, дзе ўзброены мужчына адкрыў стральбу па наведвальнікам.

На першых відэакадрах, знятых з месца здарэння, бачныя людзі, якія бягуць прэч і цела, якое ляжыць на падлозе.

Улады Мюнхена паведамілі аб прыпыненні руху на многіх маршрутах гарадскога транспарту. У горадзе не працуе метро, паведамляе ВВС.

У мінулы панядзелак у Баварыі ўзброены нажом і сякерай чалавек напаў на пасажыраў цягніка ў Вюрцбургу. Чацвёра атрымалі раненні. 

Нападнік паспрабаваў атакаваць прыбыўшых паліцэйскіх і быў застрэлены.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі