Страты бюджэту ад забастоўкі ІП будуць неадчувальныя — Андрэй Тур

Страты бюджэту Беларусі ад забастоўкі індывідуальных прадпрымальнікаў (ІП) будуць неадчувальныя. Такое меркаванне выказаў намеснік міністра эканомікі Андрэй Тур на прэс-канферэнцыі 3 студзеня.
Як паведамлялася раней, з 1 студзеня 2008 года ІП праводзяць забастоўку. Акцыя пратэсту накіравана супраць падпункта ўказа прэзідэнта, у адпаведнасці з якім з новага года ІП забаронена выкарыстоўваць працу наёмных работнікаў за выключэннем блізкіх сваякоў.

Забастоўка праходзіць у форме "вымушанага адпачынку з нявыплатай падаткаў". Плануецца, што акцыя прадоўжыцца да 15 студзеня. Намеснік міністра падкрэсліў, што ў выпадку нявыплаты падаткаў у індывідуальных прадпрымальнікаў могуць узнікнуць праблемы.

Паводле яго слоў, калі ІП пойдуць у адпачынак без выплаты падаткаў, на іх могуць быць накладзены штрафы, а таксама прадпрымальнікаў могуць пазбавіць ліцэнзій.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі