Страусінае яйка на Вялікдзень могуць атрымаць турысты на Пастаўшчыне

Пастаўскі цэнтр турыстычных паслуг распрацаваў новы экскурсійны тур "Велікодныя традыцыі Пастаўшчыны".
Першым прыпынкам на шляху будзе вёска Дунілавічы. Тут знаходзіцца Свята-Траецкі касцёл — адзіны ў Беларусі, дзе ёсць двух'ярусны прыступкавы алтар. У касцёле захоўваецца цудатворны абраз Маці Божай Ларэтанскай, напісаны ў XVII ст. у Фларэнцыі.

Затым удзельнікі тура наведаюць аграэкатурыстычны комплекс "Салаўіны гай". Адметнасцю велікоднага частавання для іх тут будуць страусіныя яйкі.

У саміх Паставах экскурсія пачнецца з наведвання Свята-Мікалаеўскай царквы і касцёла Святога Антонія Падуанскага. У каталіцкім храме турысты наведаюць нядаўна адкрыты музей гісторыі рэлігіі.

Завершыцца тур у фальклорна-міфалагічным комплексе "Азяркі", дзе размяшчаецца сядзіба Зюзі Паазерскага — пастаўскага Дзеда Мароза.

Пры распрацоўцы тура ўлічваліся рэлігійныя традыцыі католікаў і праваслаўных. У Вялікую суботу па грыгарыянскім (11 красавіка) і юліянскім (18 красавіка) календарах гасцей чакае поснае меню і наведванне касцёла або царквы. На Вялікадзень, 12 і 19 красавіка, а таксама 25 і 26 красавіка турыстаў пачастуюць асвечанымі яйкамі і пірагамі.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі