Страйкам на Аршаншчыне збірае забастовачны фонд
На бараньскім "Лёсе" прапануюць стварыць грашовы страйкавы фонд, паведамляе Радыё Свабода. Старшыня мясцовай суполкі Свабоднага прафсаюзу мэталістаў Васіль Леўчанкаў кажа, што такім чынам можна будзе "падстрахаваць" патэнцыйных страйкоўцаў, якія не наважваюцца на пратэст, бо баяцца страціць заробак. Да ідэі пра стварэнне страйкавага фонду прафсаюзнага лідэра падштурхнулі падзеі мінулага месяца — калі 13 рабочых такарнага ўчастку № 3 бараньскага завода "Лёс" спынілі працу праз тое, што адміністрацыя прадпрыемства не выконвае абяцання падвысіць заробкі. Акцыя пратэсту доўжылася ўсяго два дні і плёну не дала: заробкі засталіся ранейшыя.