Студэнт прапануе выкупіць рэгістрацыйную кнігу Ішкальдскага касцёлу
Мінскі студэнт Андрэй Радкоў вырашыў арганізаваць збор сродкаў, каб выкупіць Рэгістрацыйную кнігу Ішкальдскага касцёлу. Нагадаем, гэты ўнікальны дакумент найстарэйшага ў краіне касцёла ў
добрым стане, ён змяшчае запісы ад сярэдзіны XVIII да пачатку XIX
стагоддзяў. Кніга была выстаўленая на інтэрнэт-аўкцыён і каштуе 3
мільёны беларускіх рублёў.
"Наша ніва" паведамляе, што на інтэрнэт-аўкцыёне кнігу ніхто не купіў. Андрэй Радкоў кажа, што калі збярэ грошы і яе выкупіць, дык перадасць касцёлу ў Ішкальдзі, папярэдне адсканаваўшы дакумент для архіваў.