Студэнта размеркавалі ў аддалены раён «за палітыку»

Студэнта Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта, актывіста Руху «За Свабоду» Алега Пронскага размеркавалі на Ашмяншчыну, скасаваўшы папярэдняе размеркаванне ў Шчучынскі раён. Раней ён мусіў працаваць паблізу ад Гродна і свайго дому ў Мастах, а цяпер – за 200 км да абласнога цэнтру і наводдаль ад родных Мастоў.

Еўрарадыё паведамляла, што раней намеснік дэкана агранамічнага факультэта ГрДАУ папярэджваў, каб Пронскі спыніў палітычную дзейнасць, інакш яго пашлюць увогуле на Гомельшчыну. Тым самым пагражалі і два капітаны КДБ, якія спрабавалі завербаваць актывіста.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі