Студэнтам універсітэта інфарматыкі выплацяць затрыманую стыпендыю

Студэнтам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі (БДУІР) на некалькі дзён затрымалі стыпендыю. У бухгалтэрыі ўніверсітэта патлумачылі Еўрарадыё: затрымка звязаная з тым, што летняя сесія скончылася на тыдзень пазней.  Супрацоўніца бухгалтэрыі БДУІР: “У студэнтаў была прадоўжана сесія. Звычайна яны здавалі да 30 чэрвеня, а сёлета да 5 ліпеня. А потым трэба было, каб іх адзнакі трапілі ў бухгалтэрыю. Аднак сёння ўсе ўжо атрымаюць грошы на картачку”.

Па словах бухгалтаркі, ужо сёння ўвечары студэнты атрымаюць грошы. Раней стыпендыя прыходзіла на карткі 11 ліпеня. Дарэчы, навучэнцы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта расказваюць, што затрымкі з выдачай стыпендыі былі ў гэтым месяцы і ў іх установе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі