Студэнтка Іна: На здымках “Стыляг” за 3 секунды я зарабіла 100 баксаў
Каля 40 тысяч мінчукоў занесеныя ў акцёрскую базу “Беларусьфільма”. За ганарар у 35 тысяч рублёў яны з задавальненнем здымаюцца ў расійскім кіно. “Ёсць і маладыя, і пажылыя і сярэдняга ўзросту, — пералічвае асістэнт рэжысёра кінастудыі Алена Руднева. — Некаторыя маюць высокія пасады, але называць іх я не маю права. Масоўка для іх – хобі. Многія з іх працуюць, а да нас прыходзяць у вольны час. Мы штодзённа прымаем людзей у сваім кабінеце, фатаграфуем іх і ўносім у камп’ютарную базу”.
У Мінскім раёне ўвесь час здымаюцца касавыя расійскія кінастужкі, таму многія масовачнікі папросту з гэтага жывуць.
“Ёсць старажылы. Ці то сувязі яны маюць, ці што. Але іх вызываюць на здымкі заўсёды, - кажа былы акцёр-масовачнік Аляксандр Гіранок. - Гадамі гэтыя людзі жывуць за кошт масоўкі”.
У акцёрскім аддзеле “Беларусьфільма” нам распавялі, што адна з самых актыўных актрыс-масовачніц, Вера Фёдараўна, мае 75 гадоў. Яна рэгулярна ходзіць на здымкі разам з 68-гадовай сяброўкай Лідзіяй Ільінішнай. Здымкі для пенсіянераў – добры дадатак да пенсіі.
“Калі ў Маскве ўжо нават за 200 долараў ніхто не хоча здымацца, то ў нас стаўка – 35 тысяч, - раскрывае фінансавыя рэаліі акцёр Аляксандр Гіранок. - Да шасці раніцы прыязджаеш, адпрацоўваеш усю змену ў 12 гадзін. Хоць часам атрымоўваецца працаваць менш. Прытым свая ежа і ўсё такое”.
Сам Аляксандр Гіранок з масовачнікаў пераўтварыўся ў паўнавартаснага акцёра. І сёння патрабуе за дзень здымкаў не менш за 180 долараў. Для параўнання масцітым беларускім акцёрам плацяць ад 300 да 600 долараў за дзень.
Трапляюць на экран і звычайныя студэнты. Так на ўвесь Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт праславілася студэнтка Іна Каляда. Яна сыграла трохсекундную ролю жонкі аднаго з галоўных герояў фільма “Стылягі” Фрэда.
“У мяне лічыўся эпізод, я за дзень зарабіла сто долараў, - хваліцца Іна Каляда. – “Стылягаў” здымаў Валерый Тадароўскі, таму ганарары былі добрыя. Мая сяброўка здымалася ў масоўцы – калі здымалі эпізод “госці на вяселлі”. Яе амаль не відаць. Зарабіла 40 долараў”.
“Беларусьфільм” стаў стартавым аэрадромам і для 47-гадовага ахоўніка крамы Івана Вярцінскага.
Іван Вярцінскі: “Я ж у расійскай рэкламе Найз-гель здымаўся, меў галоўную ролю, - падкрэслівае Іван Юліянавіч. - Пяцьдзесят долараў атрымаў. За здымкі у беларускім роліку атрымаў 30 тысяч. У эпізодах апошні раз здымаўся ў фільме “Іван ды Мар’я”, дырэктара сельскага клуба граў, 40 долараў зарабіў”.
А дапамагае Івану Юліянавічу не толькі талент, але і дысцыплінаванасць на здымачнай пляцоўцы.
“Я ніводнага эпізоду не заваліў. Бо адзін-два эпізоды заваліш і ўсё, на табе крыж паставяць, - расказвае пра жорсткія правілы здымачных пляцовак Іван Юліянавіч. - Гэтыя маладыя расійскія рэжысёры могуць нават за 100 грамаў выгнаць. У мяне толькі два разы быў алкаголь на здымачнай пляцоўцы. Па сцэнары трэба было выпіць грамаў дзвесце…”