Студэнты шэрагу ВНУ не атрымалі павялічаную з 1 лістапада стыпендыю

З такой праблемай сутыкнуліся студэнты шэрагу ВНУ Мінску і Магілёву, паведамляе сайт Praca-by.info. Нагадаем, што ў дзяржаўнай прэсе было абвешчана пра павышэнне стыпендый з 1 лістапада. Начальнік упраўлення сацыяльна-эканамічнага развіцця Міністэрства адукацыі Лідзія Субоцкая кажа, што яшчэ ў гэтым месяцы будзе зроблены пераразлік, і ўсе студэнты атрымаюць за лістапад павышаную стыпендыю.

Прычына была ў тым, што ўказ пра павышэнне стыпендый з 1 лістапада быў падпісаны задняй датай – 12 лістапада. А самі стыпендыі ў шэрагу ВНУ налічваюць у першай дэкадзе месяца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі