СТВ рэкамендуе скандаліць

Беларускім тэлеканалам патрэбныя скандалы: яны прыцягваюць увагу гледачоў і ўздымаюць рэйтынг асобных праграмаў. Такое меркаванне выказаў намеснік генеральнага дырэктара канала СТВ Павел Каранеўскі, паведамляе БЕЛТА. У якасці ўдалага прыкладу выкарыстання скандалаў у піяр-мэтах, ён прыводзіць гісторыю з праграмай “Вялікі сняданак”. Калі яе пачалі весці Дзмітры Шунін і Ірына Дарафеева, тэлеканал сумесна з некалькімі газетамі прыдумаў “дробны скандальчык”. Потым ён каштаваў Шуніну сямейных разборак, але ж рэйтынг праграмы ўзрос удвая.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі