Стваральнікі Oasis рыхтуюцца да чарговай сутычкі
Браты Гэлэхеры, якія напрыканцы мінулага году спынілі дзейнасць гурта Oasis, працягваюць змагацца за званне лепшага. Абодва музыкі зараз працуюць над сольным матэрыялам, прэзентаваць які
кожны хацеў бы, што зразумела, раней за свайго калегу.
Паводле словаў Лаяма Гэлэхера, яго першы запісаны па-за Oasis дыск можа выйсці ўжо летам гэтага года, бо яго студыйны запіс стартуе ўжо ў красавіку. Нагадаем, што працаваць над альбомам вакалісту дапамагаюць экс-удзельнікі Oasis гітарыст Джэм Арчэр і бубнач Эндзі Бэл.
Што ж тычыцца Ноэля Гэлэхера, то дата рэлізу яго сольніка пакуль застаецца пад пытаннем. Але музыка перамагае свайго малодшага брата па іншым пытанні: Ноэль Гэлэхер першым з удзельнікаў Oasis вернецца на сцэну пасля распаду гурта. Сольны выступ былога фронтмэна і галоўнага аўтара-спевака калектыву адбудзецца ў канцы сакавіка гэтага года ў межах штогадовай дабрачыннай акцыі Teenage Cancer Trust, якую Ноэль падтрымлівае ўжо доўгі час.
Канцэртны марафон з удзелам зорак рок-музыкі адбудзецца з 22 па 30 сакавіка ў лонданскім Royal Albert Hall. Гледачоў чакаюць выступы Them Crooked Vultures, Arctic Monkeys, Джымі Кара, JLS, The Specials і The Who. Падчас акцыі адбудзецца і анансаванае ўз'яднанне ветэранаў брыт-попа Suede: Брэт Андэрсан і яго калегі выйдуць на сцэну 24 сакавіка.
Фота: rockgeroy.ru