Стварэнне "Адзінай эканамічнай прасторы" адклалі да лістапада
Прэм'ер-міністры Беларусі, Казахстана і Расіі падчас запланаванай на лістапад сустрэчы ў Санкт-Пецярбургу ўзгодняць астатнія дакументы па стварэнні Адзінай эканамічнай прасторы. Як паведаміў прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі па выніках сустрэчы кіраўнікоў урадаў краін — удзельніц Мытнага саюза, гатоўнасць пагадненняў вельмі высокая, перадаюць РІА Новости.
Прэм'ер-міністр Казахстана Карым Масімаў дадаў, што адносна ўсіх прыметных пытанняў, якія закранаюць транспартаванне па чыгунцы, па газавых трубах, адносна нафтавых пытанняў, адносна транспартавання электраэнергіі выказаны прынцыповыя рашэнні, і прынцыповыя пазіцыі ўзгодненыя.
Масімаў паведаміў, што ў лістападзе плануецца яшчэ раз узгадніць астатнія дакументы на ўзроўні кіраўнікоў урадаў і прадставіць іх прэзідэнтам трох дзяржаў.