Стынг просіць на канцэрт у Мінску жывую расліну і белы льняны абрус

Легендарны рок-спявак Стынг, які 18 верасня сумесна з брытанскім Каралеўскім філарманічным аркестрам дасць у Мінску канцэрт, вылучыў пэўныя ўмовы для арганізатараў. Так, у яго грымёрцы абавязкова павінна стаяць жывая расліна. А сцены памяшкання, у якім музыкант будзе адпачываць, трэба задрапіраваць чорнай тканінай. Сярод іншых патрабаванняў Стынга — каб у яго пакоі былі канапа і кушэтка, некалькі кававых і журнальных столікаў, люстэрка ва ўвесь рост і банкетны стол з белым ільняным абрусам. Ежу для спевака будуць гатаваць яго асабістыя кухары, выключна з натуральных прадуктаў. Падаваць стравы трэба ў посудзе з белага парцаляну, паведамляе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі