Стывен Тайлер чарговы раз лячыўся ад наркатычнай залежнасці

Франтмэн Aerosmith Стывен Тайлер прызнаў, што прычынай яго нядаўняй шпіталізацыі была не толькі аперацыя на назе, але і лячэнне ад наркатычнай залежнасці. Нагадаю, раней 60-гадовы рокер казаў, што адправіўся ў каліфарнійскую рэабілітацыйную клініку для таго, каб знаходзіцца ў «бяспечных умовах» падчас пасляаперацыйнага перыяду.

Аднак цяпер спявак прызнаўся, што насамрэч ён спрабаваў пазбавіцца ад залежнасці ад абязбольваючых прэпаратаў і снатворнага, якая ў яго ўзнікла.

«Я прымаў абязбольваючае, каб пазбавіцца ад дыскамфорту, - гаворыць Тайлер. – Мне проста неабходна было піць таблеткі, каб нармальна спаць уначы. Я не ведаю, як спраўляўся з гэтым Джо, але я не мог сябе кантраляваць. Урэшце я зразумеў, што зайшоў занадта далёка і звярнуўся ў клініку каб пакончыць з гэтым».

Нагадаем, калега Стывена па Aerosmith, гітарыст Джо Пэры, нядаўна перанёс аперацыю на калене.

Тым не менш, рокеры збіраюцца працягваць актыўна гастраляваць і, акрамя таго, збіраюцца сёлета пачаць запіс новага альбома.

Фота: www.svend007.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі