Стывен Тайлэр збіраецца судзіцца з Aerosmith

Музыкі Aerosmith не пакідаюць спробаў знайсці годную замену Стывену Тайлэру, які пакінуў калектыў на нявызначаны тэрмін.  Нагадаю, што пасля таго як ад ролі новага вакаліста Aerosmith адмовіліся Лені Кравіц і Пол Роджэрс, найбольш верагоднай кандыдатурай лічыцца Білі Айдал. Неназваная крыніца з асяроддзя гурта распавяла, што Джо Пэры (гітарыст і адзін з заснавальнікаў Aerosmith) прапанаваў Білі абмеркаваць магчымасць яго далучэння да калектыву, аднак пытанне так і застаецца нявырашаным. Але сам Джо Пэры пакуль не пацвярджае і не адмаўляе перамоваў з ветэранам панк-сцэны.

Тым часам сітуацыя робіцца ўсё больш напружанай. Днямі з'явілася інфармацыя, што пакрыўджаны дзеяннямі сваіх калег Стывен Тайлэр пагражае ім судовым іскам, у якім паспрабуе дамагчыся захавання свайго месца ў Aerosmith. Паводле словаў адваката Тайлэра, спявак не жадае судзіцца са сваімі калегамі, але калі яны не спыняць пошукаў новага фронтмэна, то яму больш нічога не застанецца.

Паведамляецца, што сустрэча ўсіх зацікаўленых бакоў, прысвечаная ўладжванню канфлікту, запланаваная на 7 лютага.

Нагадаем, што чуткі пра трэнні паміж удзельнікамі Aerosmith з'явіліся мінулай восенню, пасля таго як Стывен Тайлэр абмовіўся, што вымушаны ўзяць двухгадовы адпачынак "на папраўку здароўя". Але калегі музыкі не прынялі такога апраўдання, і заявілі, што не збіраюцца "адпачываць", а будуць выступаць і запісвацца, нават калі для гэтага давядзецца запрасіць іншага вакаліста.

Фота: ientertainmentblogs.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі