Суд аб’яднаў дзве справы Андрэя Кіма і перанёс пасяджэнне

Суддзя Цэнтральнага раёна Мінску адмовіла Андрэю Кіму ў вызваленні пад заклад. Замест гэтага дзве крымінальныя справы, па якіх праходзіць актывіст апазіцыі, былі аб’яднаныя ў адну.
Наступнае судовае пасяджэнне будзе прызначана пасля таго, як усе фігуранты справы атрымаюць пастановы аб аб’яднанні справы.

Пра гэта Еўрарадыё паведаміў каардынатар прадпрымальніцкага абарончага руху “Наша Беларусь” Ігар Леднік, які прысутнічаў у залі суда.

“Адвакат прасіла аб змене меры ўтрымання для Андрэя Кіма — каб яго адпусцілі пад заклад. Грошы сабрала яго маці і прадпрымальнік Алесь Макаеў. Грошы былі падрыхтаваныя, каб унесці на дэпазіт, але суд адмовіў у гэтым хадайніцтве”.


Нагадаем, моладзевага актывіста абвінавачваюць у збіцці супрацоўніка міліцыі падчас акцыі прадпрымальнікаў і ўдзеле ў масавых беспарадках.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі