Суд апраўдаў апазіцыянераў і вырашыў пакараць міліцыянтаў

Ваўкавыскі раённы суд перагледзеў справу васьмі актывістаў Аб'яднанай грамадзянскай партыі і апраўдаў іх.
У дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі, якія складалі пратаколы, вынесена прадстаўленне на імя начальніка Ваўкавыскага РАЎС з тым, каб ён вырашыў, да якога віду адказнасці іх прыцягваць – крымінальнай або адміністрацыйнай, перадае “Радыё Свабода”.

Актывісты апазіцыі былі асуджаныя яшчэ два месяцы таму. Іх аштрафавалі за акцыю салідарнасці з Мікалаем Аўтуховічам. Актывісты трымалі ў руках партрэты арыштаванага прадпрымальніка.

Ніхто з удзельнікаў акцыі не прызнаў сябе вінаватым, а ў абласным судзе прысуд адмянілі, бо стала вядома, што супрацоўнікі міліцыі апытвалі сведак праз некалькі дзён пасля праведзенай акцыі і ўпісвалі іх сведчання ў пратаколы, ужо падпісаныя затрыманымі.

У выніку справу адправілі на перагляд.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі