Суд над актывістам БХД Юрыем Казаком у Навагрудку працягнецца ў сераду

Судовае паседжанне над актывістам аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" 25-гадовым Юрыем Казаком працягнецца ў гарадскім судзе Навагрудка 30 снежня. Нагадаем, у ноч на 7 лістапада ў Навагрудку быў абліты зялёнай фарбай помнік Леніну. Паводле падазрэння ва ўчыненні гэтай акцыі той жа ноччу былі затрыманы непадалёк ад помніка члены БХД Дар'я Бахур і Юрый Казак. Падставай для затрымання паслужыла выяўленне ў іх зялёнай фарбы і пальчатак.

Як паведамляе БелаПАН, суд збіраецца дадаткова разгледзець рэчавыя доказы і заслухаць бакі абвінавачвання і абароны. Казаку пагражае пакаранне ў выглядзе грамадскіх работ, штрафу альбо арышту на тэрмін да шасці месяцаў. Найбольшае пакаранне — пазбаўленне волі на тэрмін да трох гадоў.

На думку палітыка Паўла Севярынца, які прысутнічаў на судовым паседжанні 29 снежня, "улады свядома зацягваюць судовы працэс". Ён не выключае, што прысуд агучаць 31 снежня, напярэдадні Новага года.


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі