Суд над палітвязнем Дашкевічам пачнецца 6 лістапада ў шклоўскай калоніі
Суд над палітвязнем Змітром Дашкевічам пачнецца 6 лістапада. Працэс будзе праходзіць у калоніі, дзе адбывае пакаранне моладзевы лідэр, асуджаны ў лістападзе 2006-га на паўтара года пазбаўлення волі. Нагадаем, яго абвінавацілі ў дзейнасці ад імя незарэгістраванай
арганізацыі. Ужо ў калоніі Дашкевіч адмовіўся даваць паказанні па
крымінальнай справе моладзевага актывіста Івана Шылы.
У выніку супраць палітвязня была распачатая крымінальная справа за адмову ў дачы паказанняў. Гэты артыкул Крымінальнага кодэксу прадугледжвае пакаранне да трох гадоў пазбаўлення волі.
БелаПАН
У выніку супраць палітвязня была распачатая крымінальная справа за адмову ў дачы паказанняў. Гэты артыкул Крымінальнага кодэксу прадугледжвае пакаранне да трох гадоў пазбаўлення волі.
БелаПАН