Суд над Паўлам Севярынцам працягнецца 22 жніўня
Суд над вядомым апазіцыйным палітыкам Паўлам Севярынцам, які пачаўся сёння ў Брэсце, працягнецца 22 жніўня а 10-й раніцы.
Пра гэта Еўрарадыё паведаміў каардынатар па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Андрэй Любянчук, які прысутнічаў у залі суда.
Паводле яго слоў, сёння на працэсе выступілі сведкі з боку міліцыянтаў, якія далі супярэчлівыя паказанні і прадстаўнікі грамадскіх актывістаў.
Таксама быў паказаны відэазапіс затрымання. Суддзя палічыла, што паказанняў міліцыянтаў недастаткова, таму выклікала на заўтра яшчэ двух прадстаўнікоў сілавых структур.
Любянчук паведаміў, што гэтую ноч Севярынцу ізноў давядзецца правесці ў ізалятары.
“Адвакат Паўла запатрабаваў, каб яго вызвалілі, таму што няма такіх сур’ёзных абвінавачанняў. На гэта суддзя адказала, што не суд затрымліваў Севярынца, таму яна не можа яго вызваліць”
Нагадаем, Павел Севярынец, а таксама яшчэ 30 грамадскіх актывістаў былі затрыманыя 19 жніўня ў офісе брэсцкай філіі Партыі БНФ падчас прэзентацыі кнігі палітыка “Лісты з лесу”. Позна ўвечары ўсіх адпусцілі.
Севярынцу ўручылі позву, каб ён 20 жніўня прыйшоў у аддзяленне міліцыі Маскоўскага раёна Брэста. Адтуль палітыка павезлі адразу ў суд. Аднак суддзя выявіла недакладнасці ў пратаколе і перанесла пасяджэнне на сёння.